Ітфармацыя афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Акцыі ААТ "Пінскі вінаробны завод" да 1 кастрычніка будуць бязвыплатна прыняты ў рэспубліканскую ўласнасць з уласнасці Брэсцкай вобласці. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 683 ад 2 жніўня 2013 года.
Як растлумачылі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, размова ідзе аб 99,58 працэнта акцый прадпрыемства на агульную суму больш як Br45,93 млрд. Акцыі будуць перададзены ў кіраванне канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Каштоўныя паперы перадаюцца канцэрну з мэтай далейшага развіцця прадпрыемства. Сёння "Белдзяржхарчпрам" аб`ядноўвае шэраг прадпрыемстваў лікёра-гарэлачнай і вінаробнай галіны, распрацоўвае агульнарэспубліканскую стратэгію развіцця гэтай сферы.
Прадпрыемства створана 27 студзеня 1940 года як Жабчыцкі вінзавод. 28 верасня 2004 года пераўтворана ў ААТ "Пінскі вінаробны завод". Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з`яўляюцца: вытворчасць він пладовых, вінаградных (другаснае вінаробства), сокаў пладова-ягадных зброджана-спіртаваных, а таксама спіртаваных, сокаў свежых для прамысловай перапрацоўкі, сокаў канцэнтраваных, а таксама вытворчасць кандытарскіх вырабаў. Гадавая магутнасць вытворчасці він завода складае 970 тыс. дэкалітраў. Гадавая магутнасць вытворчасці кандытарскіх вырабаў - 480 т.
7 жніўня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/840/22537
Текущая дата: 15.11.2024