Белорусский портал в Казахстане

На 11 жніўня ў Беларусі аб`яўлена штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі



Рэспубліканскі гідраметэацэнтр аб`явіў штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі на 11 жніўня.

Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by), у сувязі з праходжаннем актыўнага атмасфернага фронту на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў у секунду. Па ўсходзе захаваецца гарачае надвор`е з тэмпературамі плюс 30—32°С.

У Мінску найбліжэйшай ноччу прагназуецца плюс 20—22°С. Затым тэмпература пачне паступова зніжацца. Раніцай чакаецца плюс 19—21°С, днём 18—20°С і дождж, вечарам слупок тэрмометра апусціцца да 16—18°С.

БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/840/22618
Текущая дата: 15.11.2024