Белорусский портал в Казахстане

РУП "Белспецкантракт" рэалізуе два самалёты Магілёўскага аэраклуба



РУП "Белспецкантракт" рэалізуе два самалёты Ан-2 Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ.

Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, адзін самалёт — 1966 года выпуску (рухавік 1982 года выпуску) коштам з ПДК 64 мільёны 454 тысячы рублёў, другі — 1975 года выпуску (рухавік 1981 года выпуску) коштам з ПДК 106 мільёнаў 665 тысяч рублёў.

Уся тэхніка была ва ўжыванні. Самалёты і іх састаўныя часткі патрабуюць капітальнага рамонту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/840/22718
Текущая дата: 15.11.2024