Аб гэтым паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
У Мінску ў студзені-ліпені бягучага года самая высокая сярэднямесячная заработная плата была ў арганізацыях, звязаных з вылічальнай тэхнікай (Br12 млн. 767,1 тыс.) і фінансавай дзейнасцю (Br10 млн. 161,1 тыс.).
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў павялічылася на 45,9 працэнта ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2012 года і склала Br6 млн. 301,4 тыс.
Заработак будаўнікоў (Br7 млн. 594,5 тыс.) перавысіў паказчыкі ў сярэднім па горадзе на 20,5 працэнта. На прадпрыемствах апрацоўчай прамысловасці ў сярэднім зараблялі Br6 млн. 293,8 тыс., у тым ліку ў ліпені - Br6 млн. 817,9 тыс. Работнікам транспарту і сувязі ў студзені-ліпені бягучага года была налічана заработная плата ў памеры Br6 млн. 671,3 тыс., у тым ліку чыгуначнага транспарту - Br7 млн. 835,2 тыс., паветранага - Br9 млн. 939,3 тыс. Сярэднямесячная заработная плата ў арганізацыях гандлю, рамонту аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання за сем месяцаў гэтага года склала Br6 млн. 185,5 тыс.
Ніжэйшай, чым у сярэднім па горадзе, склалася сярэднямесячная зарплата ва ўстановах адукацыі (Br4 млн. 64,4 тыс.) і аховы здароўя (Br4 млн. 489,3 тыс.). Найбольш высокааплатныя работнікі аховы здароўя - урачы, заработная плата якіх перавысіла Br6 млн. 70 тыс.
Рэальная заработная плата работнікаў Мінска (заработная плата, разлічаная з улікам спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-ліпені 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 21,1 працэнта.
10 верасня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/840/23284
Текущая дата: 25.12.2024