Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі праводзіцца эксперымент па аўтаматычнай рэгістрацыі дэкларацыі на тавары пры мытным афармленні



Па рашэнні Дзяржаўнага мытнага камітэта ў мытных органах Беларусі 1 жніўня 2013 года распачаты эксперымент па аўтаматычнай рэгістрацыі дэкларацыі на тавары.

Як паведаміла прэс-служба ДМК, мэтай гэтага эксперыменту з`яўляецца скарачэнне часу на правядзенне мытных аперацый пры дэклараванні тавараў у адпаведнай мытнай працэдуры.

Эксперымент праводзіцца на базе пункта мытнага афармлення ЦЭМД Мінскай рэгіянальнай мытні. Па выніках эксперыменту будзе прынята рашэнне аб яго пашырэнні на іншыя пункты мытнага афармлення.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/841/22554
Текущая дата: 15.11.2024