Аб гэтым паведаміў сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства 31 жніўня пройдзе "ДАНС БАТЛейка", дзе будуць гучаць беларускія хіты і рэміксы на іх. Таксама сваімі сэтамі ўдзельнікаў танцавальнай вечарынкі парадуе пераможца конкурсу БРСМ "Бітва дыджэяў" DJ Vlasov.
Насычаная праграма мерапрыемстваў на маладзёжных пляцоўках чакае гасцей і жыхароў Быхава 1 верасня. На інтэрактыўнай пляцоўцы "Жывая кніга" актывісты БРСМ плануюць устанавіць макет кнігі, на старонках якой кожны жадаючы зможа напісаць сімвалічным пяром свае пажаданні жыхарам Быхава, а таксама сталіцы Дня беларускага пісьменства 2014 года. Імправізаваная творчая майстэрня адкрыецца на пляцоўцы "Бодзі-арт". Праграму свята прадоўжыць конкурс "Колер сучаснасцi", удзельнікі якога паспрабуюць паказаць асаблівасці развіцця беларускай пісьменнасці на палотнах вышынёй у чалавечы рост. Завершыцца святочны вечар канцэртам маладых выканаўцаў.
Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Сталіцамі фестывалю за дваццацігадовую гісторыю станавіліся 17 гарадоў. Сярод іх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае.
7 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/841/22588
Текущая дата: 15.11.2024