1 верасня максімальныя рознічныя цэны на маркі цыгарэт айчыннай вытворчасці ў Беларусі выраслі на 1,9—3,8%.
Цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-інвест" "Карона" і "Карона блакітная" падаражэлі на 3,3% (з 6.000 да 6.200 рублёў за пачак), "Карона слім" — на 3,6% (з 5.500 да 5.700), "Карона стыль" і "Карона эліт" — на 1,9% (з 5.300 да 5.400), "Форт" і "Форт 7" — на 3,8% (з 5.300 да 5.500).
Устаноўлены таксама цэны на новыя імпартаваныя маркі: Sobranie Black, Sobranie Blue, Sobranie Gold — 20.000 рублёў за пачак; Camel Filtres, Camel Blue, Camel Silver — 11.800 рублёў за пачак.
Апошнім разам цэны на большасць марак цыгарэт павышаліся ў Беларусі 1 ліпеня — тады яны падаражэлі на 2—30%.
Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/842/23090
Текущая дата: 25.12.2024