Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 8 ліпеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 8 ліпеня 2013 года.

На 8 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.840 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 11.400
Расійскі рубель — 266
Украінская грыўна — 1.083,33

Кошык валют — 2.992,81

У параўнанні з пятніцай, 5 ліпеня, афіцыйны курс долара вырас на 30 рублёў (0,34%), еўра — знізіўся на 40 рублёў (0,35%), расійскага рубля — вырас на 0,50 рубля (0,19%), грыўны — на 1,68 рубля (0,16%). Курс кошыка валют вырас на 1,77 рубля (0,06%) у параўнанні з пятніцай і знізіўся на 22,15 рубля (0,73%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2896, "долар/расійскі рубель" — 33,2331, "долар/грыўна" — 8,16.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 8 ліпеня долар купляюць па 8.700—8.855 і прадаюць па 8.890—9.000 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 25 рублёў (да 8.833), продажу — на 29 (да 8.931).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.800—8.850 пры куплі, 8.900—8.950 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня. 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/843/22033
Текущая дата: 15.11.2024