Газэта «Минский курьер» адмовілася друкаваць інтэрвію па-беларуску, нягледзячы на тое, што афіцыйна выданьне нібыта выходзіць на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай.
Падчас прэзентацыі на фэстывалі беларускамоўнай рэклямы Ad.nak! наконт інтэрвію зь юрыстам у сфэры рэклямы Дар’яй Каткоўскай дамовіліся некалькі журналістаў. Сярод іншых была карэспандэнтка газэты «Минский курьер» Дар’я Пракапчук.
«Часам я пішу артыкулы ці даю інтэрвію на беларускай мове, але часам — і на расейскай. Гэта залежыць ад выданьня. Калі мне патэлефанавала журналістка зь „Минского курьера“ і сказала, што хоча ўзяць камэнтар наконт новага закону „Аб рэкляме“, які ўступае ў дзеяньне 10 ліпеня, я дакладна агучыла, што буду даваць інтэрвію па-беларуску і ў такім выглядзе яно і павінна быць надрукаваным. Я разумела, што гэта дзяржаўная прэса, і мне цікава данесьці чытачам свой пункт гледжаньня наконт істотных зьменаў у заканадаўстве. Адзінае, што пытаньне мовы тут было прынцыповым. Перад пачаткам інтэрвію я гэта сказала», — кажа Дар’я Каткоўская.
Інтэрвію адбывалася ў фармаце, калі журналістка задае пытаньні па-расейску, а экспэрт дае адказы па-беларуску. Пасьля юрыстка папрасіла выслаць ёй падрыхтаваны матэрыял на візіраваньне. Матэрыял, які Дар’я Каткоўская атрымала на электронную пошту, быў напісаны цалкам на расейскай мове, уключна з цытатамі.
«Матэрыял збольшага ўяўляў пераказ журналісткай таго, што я ёй сказала, — сказала Свабодзе Дар’я Каткоўская. — Нейкія думкі былі аформленыя як цытаты. Я адказала журналістцы, напісаўшы, што беларуская мова матэрыялу для мяне ёсьць прынцыповай і на пераклад мы не дамаўляліся. Спадарыня Пракапчук адказала, што перапіша мае рэплікі па-беларуску, аднак перакладаць увесь матэрыял ёй складана. Гэта пры тым, што ў яе быў дыктафонны запіс нашай гутаркі, а ўвесь матэрыял зьмяшчаўся на старонку памерам А4».
8 ліпеня Дар’і Каткоўская патэлефанаваў намесьнік галоўнага рэдактара выданьня Міхаіл Міхайлаў і пачаў угаворваць згадзіцца на выхад матэрыялу на расейскай мове.
«Перад тым, як даваць інтэрвію, я праверыла зьвесткі пра „Минский курьер“. Гэтае выданьне афіцыйна выходзіць на беларускай і расейскай мове. Аднак Міхаіл Міхайлаў сказаў мне, што беларуская мова ёсьць толькі фармальна, друкуюць на ёй вельмі рэдка, і ўвогуле палосны артыкул на беларускай мове паламае аблічча газэты», — кажа Дар’я Каткоўская.
У выніку газэта выйшла безь інтэрвію з Дар’яй Каткоўскай.
Выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара газэты «Минский курьер» Тацяна Бацюк не пагадзілася даць камэнтар наконт адмовы публікаваць матэрыял на беларускай мове. А яе намесьнік Міхаіл Міхайлаў сказаў Свабодзе праз тэлефон зьвярнуцца зь пісьмовым зваротам у рэдакцыю для атрыманьня адказу ў вызначаныя законам тэрміны, альбо прыйсьці да яго на прыём, папярэдне ўзгадніўшы час.
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Франціша Скарыны Алег Трусаў у лютым гэтага году зьвяртаўся з падобнай нагоды да галоўнага рэдактара іншай менскай газэты, «Вечерний Минск», Сяргея Пяткоўскага.
«21 лютага, у дзень Роднай мовы, гэтую газэту „Вечерний Минск“ бясплатна распаўсюджвалі на менскіх вуліцах. Выданьне ня ўтрымлівала ніводнага матэрыялу на беларускай мове. Ніводнай нават самай маленькай нататкі. Тады я напісаў зварот, апублікваў яго на сайце Таварыства беларускай мовы, у газэце „Наша слова“, а таксама даслаў асабіста галоўнаму рэдактару газэты. Адказу не прыйшло. Ды я і не разьлічваў асабліва на адказ. Для мяне было важней, каб людзі даведаліся», — кажа Алег Трусаў.
Старшыня ТБМ лічыць, што толькі неабыякавасьць менчукоў можа паўплываць на зьмену пагардлівага стаўленьня рэдакцыяў менскіх газэтаў да беларускай мовы: «Жыхары Менску мусяць зьвярнуцца да кіраўніка гораду Мікалая Ладуцькі, каб „Минский курьер“ палову сваіх матэрыялаў друкаваў па-беларуску. Заснавальнік гэтай газэты — Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Трэба патрабаваць, каб афіцыйная менская газэта хаця б палову матэрыялаў, у адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму 1995 году, выдавала па-беларуску».
Радыё Свабода, 9 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/843/22072
Текущая дата: 15.11.2024