Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара ЗША не змяніўся



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 26 жніўня не змяніўся і склаў 8.930 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 40 млн. 627 тыс. (першапачатковы попыт — 40 млн. 627 тыс., прапанова — 38 млн. 987 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1 рубель і склаў 271 рубель. Аб`ём — 1 млрд. 231 млн. 447 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 386 млн. 722 тыс., прапанова — 1 млрд. 230 млн. 855 тыс.).

Курс еўра вырас на 30 рублёў і склаў 11.940 рублёў. Аб`ём — 25 млн. 5 тыс. еўра (попыт — 29 млн. 517 тыс., прапанова — 24 млн. 987 тыс.).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/843/22913
Текущая дата: 26.12.2024