Белорусский портал в Казахстане

Практычна кожны чацвёрты беспрацоўны ў Беларусі - з сельскай прапіскай



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Так, вяскоўцы складаюць 22,8 працэнта сярод беспрацоўных, моладзь ва ўзросце да 31 года - 36,4 працэнта, жанчыны - 41,8 працэнта.

У агульнай колькасці беспрацоўных удзельная вага звольненых па ўласнаму жаданню і пагадненню бакоў - 38,7 працэнта, звольненых за парушэнне працоўнай дысцыпліны - 7 працэнтаў, вызваленых пры ліквідацыі арганізацый або па скарачэнню колькасці - 2,3 працэнта. Людзі, якія доўга не працуюць (больш як 1 год), складаюць 17,2 працэнта ў структуры беспрацоўных. На долю выпускнікоў агульнаадукацыйных школ прыпадае 1,8 працэнта, выпускнікоў устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, - 0,7 працэнта.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец ліпеня бягучага года склала 22,3 тыс. чалавек - на 18,1 працэнта менш, чым на канец ліпеня мінулага года, і на 1,1 працэнта менш, чым на канец чэрвеня бягучага года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня 2013 года склаў 0,5 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец ліпеня 2012-га - 0,6 працэнта).

У студзені - ліпені бягучага года на ўлік было пастаўлена 157,4 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнаны беспрацоўнымі 95,7 тыс. чалавек, або 60,8 працэнта ад колькасці тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні за сем месяцаў 116,2 тыс. чалавек, у тым ліку 73,2 тыс. беспрацоўным (63 працэнты ад усіх працаўладкаваных).

На аплатныя грамадскія работы ў студзені-ліпені было прыцягнута 33,3 тыс. чалавек, з іх 20,3 тыс. беспрацоўных, або 60,9 працэнта ад колькасці прыцягнутых.

На адну заяўленую ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вакансію на канец ліпеня бягучага года ўмоўна прыпадала 0,3 беспрацоўнага (на канец ліпеня мінулага года - 0,4 беспрацоўнага). З агульнай колькасці вакансій 79,6 працэнта прызначаны для працаўладкавання рабочых.

26 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/843/22924
Текущая дата: 26.12.2024