Белорусский портал в Казахстане

Генеральны план тэрыторыі вакол Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе распрацаваны да канца 2013 года



Аб гэтым заявіў дырэктар унітарнага прадпрыемства "БелНДІгорадабудаўніцтва" Віктар Іўлічаў на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне.

Апошняй распрацоўкай прадпрыемства з`яўляецца генеральны план Беларуска-кітайскага парку. "Дэталёвы план парку будуць рабіць кітайскія спецыялісты, абапіраючыся на распрацаваны намі генплан, які ўжо зацверджаны Саветам Міністраў Беларусі. Цяпер па даручэнню кіраўніка дзяржавы і прэм`ер-міністра мы пачынаем распрацоўку генеральнага плана тэрыторыі вакол Нацыянальнага аэрапорта Мінск і плануем завяршыць гэту работу да канца бягучага года", - паведаміў Віктар Іўлічаў. "БелНДІгорадабудаўніцтва" таксама будзе рабіць дэталёвы план самога аэрапорта, - дадаў ён.

Дырэктар прадпрыемства паведаміў, што яго спецыялістамі былі распрацаваны Дзяржаўная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, шэсць схем тэрыторый абласцей, 28 схем раёнаў, больш як 150 генеральных планаў гарадоў і населеных пунктаў, розных зон адпачынку. "Таксама мы пачалі распрацоўку генпланаў гарадоў-спадарожнікаў. Акрамя таго, мы праектуем і за мяжой. Так, у Венесуэле мы зрабілі планы двух гарадоў і трох аграгарадкоў, пачалі работу над планам новага горада для бежанцаў у Азербайджане", - праінфармаваў Віктар Іўлічаў.

23 жніўня 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/844/22883
Текущая дата: 26.12.2024