Аб гэтым 21 чэрвеня на прэс- канферэнцыі паведаміў дэрактар музея Сяргей Клімаў.
Інтэрактыўная экспазіцыя з`явіцца ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж". У замку Радзівілаў ідзе работа над некалькімі выставачнымі праектамі.
Перш за ўсё, музей працуе над інтэрактыўнай выстаўкай. "У Бельгіі я правёў перагаворы з адным са значных партнёраў, які гатовы зрабіць нам пад ключ "Легенды Нясвіжа", "12 апосталаў". Гэта прыватная кампанія, якая займаецца шклом з 1826 года. Прыкладна 30 працэнтаў яе прадукцыі складаюць спецыяльнае музейнае абсталяванне і вітрыны, асвятляльныя прылады, проціпажарнае шкляное абсталяванне. З ім працуюць французскія і бельгійскія сцэнарысты і інтэгратары, якія мастацкімі сродкамі ўвасабляюць у жыццё музейныя канцэпцыі. На сёння кампанія паставіла ўжо свае вітрыны ў 1200 музеяў, уключаючы Эрмітаж і Луўр", - сказаў дырэктар. У жніўні музей і замежная кампанія кампанія падпішуць партнёрскае пагадненне.
Паводле слоў Сяргея Клімава, таксама будзе зменена экспазіцыя ў Нясвіжскай ратушы. Абноўленая выстаўка прадставіць больш як 600 прадметаў быту ХХ стагоддзя з прыватнай калекцыі ў Слоніме.
Палацава-замкавы комплекс у Нясвіжы - адзін з самых знакамітых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Пад ахову дзяржавы палац быў узяты ў 1939 годзе. У 2001 годзе Палацавы ансамбль перададзены на баланс Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка "Нясвіж", у 2005 годзе ўнесены ў Спіс аб`ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2012 годзе былі завершаны рэстаўрацыйныя работы, і для наведвальнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы. Паводле даных статыстычнага камітэта, Нясвіжскі замак стаў самым папулярным беларускім музеем у мінулым годзе.
21 чэрвеня 2013, Нясвіж
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/846/21778
Текущая дата: 15.11.2024