Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Для зручнасці пасажыраў і з мэтай развіцця безнаяўных плацяжоў Беларуская чыгунка сёлета плануе ўстанавіць плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначным вакзале Магілёва. Дадатковыя тэрміналы будуць устаноўлены ў Мінскім чыгуначным вузле.
Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры могуць набыць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній. Гэтая паслуга даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не збіраецца.
У студзені—ліпені 2013 года пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, устаноўленых на вакзалах у Мінску і Віцебску, было прададзена 66 тыс. білетаў. З пачатку года назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту рэалізацыі білетаў праз тэрміналы самаабслугоўвання, адзначылі ў прэс-службе БЧ. Калі ў студзені пасажыры набылі з іх дапамогай 6,1 тыс. білетаў, то ў ліпені — ужо 15,6 тыс.
"Росту папулярнасці гэтай паслугі садзейнічала аптымізацыі працэсу афармлення праязных дакументаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. У пачатку 2013 года на іх была ўстаноўлена новая версія праграмнага забеспячэння, што дазволіла значна скараціць неабходную для куплі білета колькасць крокаў і ўвесці функцыю захавання маршрутаў", — паведамілі на БЧ.
Упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. Цяпер такія плацежна-даведачныя тэрміналы функцыянуюць на дзвюх станцыях беларускай магістралі — Мінск-Пасажырскі і Віцебск.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/846/22832
Текущая дата: 26.12.2024