Такую задачу паставіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 19 жніўня на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.
Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, месцы несанкцыянаванага гандлю ў Мінску спецыялістам зацікаўленых структурных падраздзяленняў вядомы. "Факты рэалізацыі прадукцыі з аўтамабіляў не адзінкавыя і адбываюцца паўсюдна. Меры па барацьбе з незаконным гандлем недастатковыя", - падкрэсліў мэр горада.
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў адзначыў, што ў сталіцы налічваецца 25 месц несанкцыянаванага гандлю. Сярод найбольш адмоўных прыкладаў ён назваў гандаль каля станцыі метро "Магілёўская" ў Заводскім раёне.
Звяртаючыся да Уладзіміра Лайкова, Мікалай Ладуцька сказаў: "Ваша задача сумесна з МУС навесці парадак у гэтых месцах. Тое, што чалавек сам вырасціў і прадае, - гэта адно. А незарэгістраваны від прадпрымальніцкай дзейнасці неабходна жорстка спыняць". У барацьбе павінны быць задзейнічаны раённыя адміністрацыі, упраўленне гандлю, галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў, падатковыя інспекцыі, дадаў ён.
Несанкцыянаваны гандаль, на думку старшыні Мінгарвыканкама, з`яўляецца недаглядам як эканамічнага, так і сацыяльнага характару. "Усё гэта не ўпрыгожвае горад. Праз гэтыя 25 месц праходзіць амаль 1 млн. чалавек, у іх свядомасці можа сфарміравацца ўсёдазволенасць, разуменне таго, што органы ўлады не ўмеюць або не хочуць рэагаваць на процізаконныя факты", - сказаў Мікалай Ладуцька.
19 жніўня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/846/22844
Текущая дата: 27.12.2024