Белорусский портал в Казахстане

Колькасць работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы зменшана на 25 працэнтаў



Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ нумар 264 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Указам зацверджана ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта і яе структура, якая павінна забяспечыць эфектыўнасць далейшай работы Адміністрацыі Прэзідэнта ва ўмовах скарачэння колькасці яе работнікаў.

Палажэннем актуалізаваны задачы і функцыі Адміністрацыі Прэзідэнта па забеспячэнню дзейнасці кіраўніка дзяржавы ў галіне кадравай палітыкі, права, унутранай і знешняй палітыкі, дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і работы са зваротамі грамадзян.

Дакумент падрыхтаваны ў мэтах выканання ўказа ад 12 красавіка 2013 года нумар 168 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў".

6 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/847/21506
Текущая дата: 15.11.2024