Белорусский портал в Казахстане

Мірскі замак запрашае на музычныя вечары



Былая рэзідэнцыя магнатаў ВКЛ успомніць шум песенных і танцавальных забаў. Летні праект "Музычныя вечары ў Мірскім замку" 14-16 чэрвеня запрашае далучыцца да традыцыйнага культурнага форуму на свежым паветры, паведамілі арганізатары.

Пачнуцца вечары канцэртам папулярных айчынных выканаўцаў "Песня года Беларусі", у якім прымуць удзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, Іскуі Абалян, Ганна Шаркунова, Пётр Ялфімаў, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Саша Нэма, група "Тяни-Толкай" і інш. У поўнач магіяй праграмы "Начны пілот" публіку ахутае Дзмітрый Калдун.

Наступным фестывальным вечарам, 15 чэрвеня, пад сценамі замкавага комплексу прагучыць "Жывы рок", які сыграюць лепшыя маладзёжныя групы краіны. Пасля гэтага ў ноч на нядзелю адбудзецца канцэрт украінскай групы "Quest Pistols".

Яркімі песнямі і танцамі парадуе цыганскае шоу "Алюр" 16 чэрвеня. Спецыяльна да форуму яны падрыхтавалі праграму "Лепшае за 10 гадоў".

14 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/847/21605
Текущая дата: 15.11.2024