Каля 10 тысяч вернікаў сабраў абласны кангрэс "Божае слова — праўда" хрысціян таварыства "Сведкі Іяговы", які праходзіць 9—11 жніўня на стадыёне "Трактар" у Мінску.
Кангрэс праводзіцца ў беларускай сталіцы ўжо трэці год. У 2011 годзе на мерапрыемства сабралася больш як 5 тыс. чалавек, у 2012-м — звыш 7 тысяч. Сёлета на кангрэс з`ехаліся хрысціяне з дзясяткаў гарадоў Беларусі. Арганізатары таксама не выключаюць, што абласны сход сведак Іяговы прыцягнуў і аднадумцаў з Расіі і Украіны, хоць дакладнай статыстычнай інфармацыі аб краінах паходжання вернікаў не праводзіцца.
Суарганізатар мерапрыемства Сяргей Мандрэнка ў інтэрв`ю БелаПАН адзначыў, што падобныя кангрэсы праходзяць па ўсім свеце і ўсюды збіраюць тысячы дэлегатаў. "Сведкі Іяговы па натуры вельмі гаваркія людзі, нам падабаецца размаўляць з нашымі суседзямі пра біблейскую вестку, смяяцца, сустракацца, бавіць разам час", — адзначыў суарганізатар мерапрыемства.
Сям`я Дзмітрыя і Ілоны Мяцеліцы і іх дзвюх дачок Вікторыі і Веранікі (на фота 7) наведваюць падобныя кангрэсы не першы год. Як адзначыў Дзмітрый, гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сабе пра біблейскія нормы і прынцыпы, што дапамагае захоўваць веру, а таксама сустрэцца з сябрамі.
БелаПАН
11 жніўня 2013, Мінск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/848/22638
Текущая дата: 27.12.2024