Белорусский портал в Казахстане

Арт-праект Zabor адкрые сваю экспазіцыю ў Гомелі 24 мая



Пра гэта паведамілі ў арганізацыйным камітэце.

Выстаўка налічвае 40 рэпрадукцый работ сучасных беларускіх мастакоў, якія будуць размешчаны на цэнтральнай частцы агароджы палаца Румянцавых-Паскевічаў. У экспазіцыі пад адкрытым небам свае творы прадставяць такія майстры пэндзля, як Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахаў, Руслан Вашкевіч, Віктар Альшэўскі, Аляксандр Сушкоў.

Мэта праекта, перш за ўсё, асветніцкая і прызначана азнаёміць беларусаў з мастацтвам айчынных аўтараў, паколькі на гэты момант выяўленчаму мастацтву характэрна ізаляванасць мастака ад гледача. "У гледача ёсць адчуванне дыстанцыі, вакууму ў сучасным беларускім мастацтве, і гэты праект прызначаны гэту дыстанцыю скараціць. Няхай тое, што дэманструе праект, для спецыяліста - вельмі невялікі і адносны зрэз беларускага жывапісу, але для гараджаніна часта аказваецца першым, і, галоўнае, нефармальным знаёмствам з сучасным выяўленчым мастацтвам Беларусі", - лічаць арганізатары.

Ар-праект Zabor стартаваў у Мінску і прадаўжае шэсце па гарадах Беларусі. Гомель стане трэцім горадам, дзе ён пабывае. Як адзначаюць арганізатары выстаўкі пад адкрытым небам, нетрадыцыйны фармат, калі карціны выстаўляюцца не ў галерэях або музеях, а становяцца часткай жыцця горада, яе архітэктуры, атмасферы, гісторыі, з`яўляецца незвычайным для нашай прасторы і паўсядзённай практыкай для еўрапейскіх гарадоў.

Выстаўка будзе працаваць да канца ліпеня.

21 мая 2013, Гомель
Таццяна Болгава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/849/21245
Текущая дата: 15.11.2024