Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, выкананы 52 трансплантацыі печані, 201 — ныркі, 20 — сэрца (у гэтай галіне Беларусь займае першае месца сярод краін СНД). Была таксама зроблена 3.491 аперацыя кардыяхірургічнага профілю, з іх 27 — замежным грамадзянам.
Акрамя таго, было падрыхтавана 55 трансплантатаў мезінхімальных ствалавых клетак (МСК) для 45 пацыентаў з рэакцыяй "трансплантат супраць гаспадара", 35 супрацьпухлінных вакцын дэндрытных клетак для сямі пацыентаў з гліябластомай, 12 трансплантатаў МСК для 12 пацыентаў з цырозам печані.
Паводле звестак ДКНТ, у 2012 годзе Беларусь павялічыла экспарт навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі да 10 млрд. долараў ЗША. "Згодна з ацэнкай спецыялістаў і экспертаў, дзейсным інструментам інавацыйнага развіцця краіны з`яўляецца дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, якая рэалізуецца ў 2011—2015 гадах", — адзначаецца ў паведамленні.
У межах дзяржпраграмы ў 2012 годзе рэалізоўвалася 458 праектаў, з іх 243 найважнейшыя праекты і 215 праектаў, уключаных у планы і праграмы развіцця відаў эканамічнай дзейнасці, абласцей і Мінска. Акрамя таго, з 2012 года ажыццяўляецца маніторынг 266 праектаў па стварэнні новых і мадэрнізацыі дзейных вытворчасцяў для асваення і выпуску новай прадукцыі, створанай паводле заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм.
Агульныя інвестыцыйныя затраты па праектах дзяржпраграмы склалі 17,9 трлн. рублёў, у тым ліку па найважнейшых — 14,7 трлн. рублёў. Аб`ём вырабленай інавацыйнай прадукцыі па завершаных праектах — 30,6 трлн. рублёў. Створаны (мадэрнізаваны) 3.293 працоўныя месцы.
Адзначаецца, што на працягу апошніх пяці гадоў аб`ём выпуску новай прадукцыі, створанай па завершаных распрацоўках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, паслядоўна павялічваўся і ў 2012 годзе склаў 2,08 млрд. долараў ЗША (у 2011 годзе — 1,47 млрд. долараў ЗША).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/849/21272
Текущая дата: 15.11.2024