Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Паводле аператыўных даных, у Беларусі на 1 мая бягучага года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 0,6 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
Год таму зарэгістраванае беспрацоўе па рэспубліцы было 0,7 працэнта, на 1 студзеня гэтага года - 0,5 працэнта, на 1 лютага, 1 сакавіка і 1 красавіка - 0,6 працэнта.
У рэгіёнах краіны за красавік бягучага года беспрацоўе знізілася на 0,1 працэнтнага пункта ў Віцебскай вобласці да 0,7 працэнта, у Мінскай вобласці - павысілася да 0,5 працэнта. У астатніх рэгіёнах зарэгістраванае беспрацоўе захавалася на ранейшым узроўні: у Гомельскай і Брэсцкай абласцях - 0,8 працэнта, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях - 0,6 працэнта, у Мінску - 0,2 працэнта.
Спецыялісты канстатуюць рост колькасці вакансій, пашырэнне іх спектра. Гэты працэс прадоўжыцца ў бліжэйшыя, як мінімум, два месяцы. Чакаецца павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы, у першую чаргу, у будаўніцтве, гандлі, на транспарце, сельскай гаспадарцы. У цэлым па рэспубліцы каэфіцыент напружанасці на рынку працы на 1 мая бягучага года складаў 0,4 беспрацоўнага на адну вакансію (год таму было 0,5). Колькасць свабодных працоўных месц на 1 мая, зыходзячы з заявак наймальнікаў, павялічылася да 69,4 тыс. - гэта на 17,6 працэнта больш, чым год таму. Большасць вакансій (79 працэнтаў) - для рабочых.
Сярод іншых тэндэнцый - зніжэнне колькасці зваротаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні і адпаведна рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных. Так, у студзені-красавіку бягучага года зваротаў у службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні стала менш на 8,6 працэнта, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага - на 7,3 працэнта, маючых патрэбу ў працаўладкаванні - на 9,2 працэнта. Заканамерна, што пры такой сітуацыі зменшылася і колькасць працаўладкаваных - на 1,2 працэнта (у студзені-красавіку гэтага года пры садзейнічанні органаў па працы, занятасці і сацабароне атрымалі рабочае месца 56,9 тыс. чалавек). Аб эфектыўнасці работы службы занятасці сведчыць павелічэнне на 0,9 працэнта колькасці працаўладкаваных беспрацоўных (43,3 тыс.).
На 1 мая гэтага года на ўліку па беспрацоўю ў Беларусі было 25,8 тыс. чалавек. Гэта на 15,7 працэнта менш да ўзроўню 1 мая 2012-га. У поўным аб`ёме забяспечвалася прадугледжаная заканадаўствам сацыяльная падтрымка беспрацоўных, падкрэслілі ў міністэрстве.
Як паведамлялася, Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013 год зацверджана з аб`ёмам фінансавання звыш Br328,6 млрд. (амаль у 1,5 раза больш, чым на 2012-ы). У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграмы да канца 2013 года ўзровень рэгіструемага беспрацоўя не перавысіць 1,5 працэнта эканамічна актыўнага насельніцтва, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 1,3 працэнта, Віцебскай - 1,4 працэнта, Гомельскай - 1,5 працэнта, Гродзенскай - 1,2 працэнта, Мінскай - 1,4 працэнта, Магілёўскай - 1,5 працэнта і ў Мінску - 0,6 працэнта. Сярод асноўных задач на 2013 год - стымуляванне эканамічнай актыўнасці насельніцтва; садзейнічанне наймальнікам у структурнай перабудове вытворчасцей; удасканаленне падрыхтоўкі кадраў з улікам патрэбнасці рынку працы, павышэнне канкурэнтаздольнасці рабочай сілы; інтэграцыя ў працоўную сферу мэтавых груп насельніцтва, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы; інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне занятасці насельніцтва; аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзян і сацыяльная падтрымка беспрацоўных на перыяд пошуку прыдатнай работы.
13 мая 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/850/21093
Текущая дата: 15.11.2024