Аб гэтым паведаміў 15 мая журналістам віцэ-прэм`ер Пётр Пракаповіч на адкрыцці Беларускага прамысловага форуму.
"Мадэрнізацыяй ахоплены практычна ўсе прадпрыемствы краіны, больш як 5 тыс. маюць праграму мадэрнізацыі і пачалі яе рэалізацыю", - адзначыў віцэ-прэм`ер. У той час пакуль яшчэ 20-25 працэнтаў прадпрыемстваў рыхтуюцца да мадэрнізацыі, рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю, бізнес-планы, крэдытныя лініі. "Але ўжо ў бліжэйшыя 2-3 месяцы яны рэальна пачнуць выкананне сваіх праектаў, - сказаў Пётр Пракаповіч. - І правядзенне Беларускага прамысловага форуму дапаможа ім ажыццявіць гэту задачу".
"Комплексная мадэрнізацыя эканомікі ўсёй краіны прадугледжвае не толькі правядзенне тэхнічных пераўтварэнняў: укараненне найноўшых тэхналогій, дасягненняў навукі, прамысловасці, новых відаў тавараў і вырабаў. Гэты працэс таксама прадугледжвае эканамічную мадэрнізацыю, укараненне самых дасканалых сістэм кіравання, што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі", - расказаў віцэ-прэм`ер.
На выстаўцы "БелПрамЭнерга" ў час форуму прадстаўлены самыя значныя дасягненні, якія ёсць сёння ў прамысловасці,энергетыцы, у выкарыстанні аднаўляльных відаў энергіі. "Усё гэта рэальна неабходна ўкараняць на нашых прадпрыемствах", - лічыць Пётр Пракаповіч. Таму форум для эканомікі рэспублікі мае вельмі важнае значэнне менавіта цяпер, калі краіна пачала маштабную мадэрнізацыю. "На форуме мы павінны імкнуцца заключыць новыя інвестыцыйныя пагадненні, вырашыць пытанні стварэння новых прадпрыемстваў, вельмі важна, каб мерапрыемствы форуму былі накіраваны на вырашэнне галоўных задач: на аснове мадэрнізацыі эканомікі, павышэння прадукцыйнасці працы павысіць жыццёвы ўзровень нашых людзей у адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і на гэтай аснове значна нарасціць экспартны патэнцыял", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер. Пры гэтым ён нагадаў, што задача прамысловасці - 80-85 працэнтаў усёй прадукцыі экспартаваць.
Важна таксама, дадаў Пётр Пракаповіч, што тэхнічная мадэрнізацыя праходзіць на фоне вырашэння экалагічных праблем. "Мадэрнізацыі без экалогіі не бывае, гэта ўзаемаўвязана", - канстатаваў ён.
"Будучыня сусветнай эканомікі - у аднаўляльных відах энергіі, гэта і наша перспектыва, таму, вырашаючы пытанні мадэрнізацыі на кожным асобным прадпрыемстве, мы не можам абыходзіць і гэтыя праблемы", - лічыць віцэ-прэм`ер. Энергаэфектыўнасць, энерга- і рэсурсазберажэнне - адзіная задача, якую вырашае Беларусь пры ажыццяўленні комплекснай мадэрнізацыі.
15 мая 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/850/21157
Текущая дата: 15.11.2024