Белорусский портал в Казахстане

За студзень—чэрвень 2013 года колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 4 тысячы чалавек



На 1 ліпеня 2013 года ў краіне пражывалі 9 млн. 459,8 тыс. чалавек, паведамілі ў Белстаце.

У Міску за шэсць месяцаў гэтага года колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 901 тыс. да 1 млн. 908,5 тыс., у астатніх рэгіёнах краіны — знізілася.

У прыватнасці ў Гомельскай вобласці на 1 ліпеня 2013 года налічвалася 1 млн. 426,3 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2013 года — 1 млн. 427,7 тыс.); Мінскай — 1 млн. 401,6 тыс. (1 млн. 401,9 тыс.); Віцебскай — 1 млн. 204,2 тыс. (1 млн. 208 тыс.); Магілёўскай — 1 млн. 74,2 тыс. (1 млн. 76,4 тыс.); Гродзенскай — 1 млн. 55,9 тыс. (1 млн. 58,4 тыс.), Брэсцкай вобласці — 1 млн. 389,1 тыс. (1 млн. 390,4 тыс.).

За студзень—чэрвень 2013 года ў Беларусі нарадзілася 56 тыс. 184 дзяцей (на 2 тыс. 29 больш у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2012 года), памерлі 64 тыс. 842 чалавекі (на 950 чалавек больш). Натуральныя страты склалі 8 тыс. 658 чалавек.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 26% (да 34 тыс. 896), скасаваных — зменшылася на 13,8% (17 тыс. 381). На тысячу зарэгістраваных шлюбаў прыпадала 498 скасаванняў, у той час як за студзень—чэрвень 2012 года — 728.

Міграцыйны прырост у першым паўгоддзі 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года павялічыўся на 34,2% і склаў 4.606 чалавек. Станоўчае сальда міграцыі зменшыла натуральныя страты насельніцтва на 53,2% (за студзень—чэрвень 2012 года — на 35,2%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/850/22405
Текущая дата: 27.12.2024