Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



12 мая - Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога больш святога і дарагога, чым герб і флаг роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад`емнай часткай адзінай вялікай сям`і, імя якой — беларускі народ.

Нашы герб і флаг — адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, выбранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты — пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Шанаваць і паважаць свае герб і флаг — абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.

У гэты святочны веснавы дзень зычу вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 10 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/851/21024
Текущая дата: 15.11.2024