Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не зніжаць актыўнасці ў барацьбе з карупцыяй



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 29 красавіка, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Хацеў бы, каб вы ўдзялілі гэтаму пытанню больш увагі. Я ўжо гаварыў аб тым, што нам трэба будзе паглядзець на заканадаўства ў цэлым па пытаннях карупцыі. Можа быць, зыходзячы з практыкі, з якой вы сутыкаецеся ў заканадаўчых адносінах, чагосьці не хапае. Гэта мы гатовы выправіць у бліжэйшы час. Але гэтыя пытанні не павінны здымацца з парадку дня, а, наадварот, ім трэба пастаянна ўдзяляць усё большую ўвагу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як было адзначана ў час даклада, аб актывізацыі работы па выяўленню карупцыйных злачынстваў у тым ліку сведчаць канкрэтныя факты і крымінальныя справы. Вопыт Беларусі ў гэтай сферы запатрабаваны і ў іншых краінах.

29 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/852/20873
Текущая дата: 15.11.2024