Белорусский портал в Казахстане

Актывы банкаўскага сектара Беларусі павялічыліся за 2012 год на Br61,8 трлн.



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Актывы банкаўскага сектара на 1 студзеня 2013 года дасягнулі Br321,2 трлн. і павялічыліся за 2012 год на Br61,8 трлн., або на 23,8 працэнта. Такія даныя змешчаны ў справаздачы Нацыянальнага банка за 2012 год, зацверджанай 29 красавіка ўказам Прэзідэнта Беларусі.

Гадавая справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага банка і яго фінансавую справаздачнасць.

Галоўнымі вынікамі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2012 годзе сталі істотнае запаволенне інфляцыйных працэсаў, стабілізацыя сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, устойлівасць абменнага курсу нацыянальнай валюты. Пры своечасовым выкананні абавязацельстваў перад унутранымі і знешнімі крэдыторамі захаваны аб`ём золатавалютных рэзерваў.

У справаздачным перыядзе было забяспечана стабільнае функцыянаванне банкаўскага сектара. Сукупны зарэгістраваны статутны фонд банкаў на 1 студзеня 2013 года склаў Br29,8 трлн. і павялічыўся за 2012 год на Br2,2 трлн., або на 7,9 працэнта.

Фінансавая справаздачнасць змяшчае інфармацыю аб аперацыях, праведзеных Нацыянальным банкам у 2012 годзе, у тым ліку бухгалтарскі баланс, справаздачы аб прыбытку і стратах, змяненні ўласнага капіталу, фарміраванні і выкарыстанні фондаў, расходах на ўтрыманне Нацыянальнага банка, выкананні каштарыса капітальных укладанняў, а таксама аб атрыманым прыбытку і яго размеркаванні.

Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка, справаздачы аб прыбытку і стратах за 2012 год, а таксама згаданых справаздач пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй - замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Эрнст энд Янг".

29 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/852/20874
Текущая дата: 15.11.2024