Аб гэтым паведаміла 24 чэрвеня на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава.
Дванаццаць харавых калектываў прымуць удзел у конкурснай праграме ХХ Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа", які праходзіць 24-28 чэрвеня ў Магілёве.
"На сам конкурс заявак было пададзена значна больш, але мы адбіралі менавіта тыя калектывы, якія адпавядаюць патрабаванням і канцэпцыі фестывалю духоўнай музыкі. Справа ў тым, што шмат заявак паступіла проста на ўдзел у харавым конкурсе, і іх рэпертуар не адпавядаў умовам нашага музычнага форуму", - сказала Ірына Жабарава. Што датычыцца традыцыйнага конкурсу вакалістаў, то яго было вырашана адмяніць з-за таго, што паступіла мала заявак і ўзровень майстэрства асобных выканаўцаў пакідаў жадаць лепшага, растлумачыла яна.
Паводле слоў старшыні журы заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі прафесара Станіслава Калініна, за перамогу ў конкурснай праграме музычнага форуму будуць у гэтым годзе спаборнічаць творчыя калектывы з трох краін: Беларусі, Расіі і Германіі. Важна, што гэта будуць разнапланавыя калектывы - ад прыходскіх хароў да прафесійных выканаўцаў, - якія вызначае высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, таму выбраць лепшых будзе вельмі няпроста, лічыць ён.
"Я ўжо шосты раз прымаю ўдзел у гэтым свяце духоўнай музыкі, і тры з іх - у якасці старшыні журы. Кожны год я прыязджаю ў Магілёў з вялікім шчырым жаданнем, паколькі тут "куецца" вельмі моцная і патрэбная традыцыя - духоўнага пеўчага майстэрства. Некаторыя называюць гэты фестываль кансерватыўным, але я сказаў бы, што гэты кансерватызм з году ў год прагрэсіруе - свята пашырае геаграфію, адкрывае новыя імёны і творчыя калектывы, радуе новымі цікавымі праектамі, і самае галоўнае - адпавядае галоўнай мэце - яднання трох хрысціянскіх канфесій: праваслаўных, католікаў і пратэстантаў", - падкрэсліў Станіслаў Калінін.
У гэтым годзе ў музычным форуме будуць задзейнічаны больш за тысячу ўдзельнікаў з 15 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Польшчы, Літвы, Германіі, Бразіліі, Венесуэлы, Кубы, Нігерыі, ЗША, Італіі, Таджыкістана і Малдовы. Сёння фестываль адкрыў канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра "Віртуозы Масквы".
Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" даў пуцёўку ў жыццё многім аналагічным фестывалям духоўнай музыкі як у Беларусі, так і за мяжой, але захаваў за сабой права піянера і лідара, у тым ліку ў руху за лепшае ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва хрысціянскіх канфесій. Першы форум прайшоў 11-17 ліпеня 1993 года па ініцыятыве настаяцеля магілёўскага касцёла Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі (сёння біскупа Віцебскага) Уладзіслава Бліна. Назва фестывалю паходзіць з першага радка твора беларускага кампазітара Мікалая Равенскага на словы Наталлі Арсенневай "Магутны Божа". Гэта малітва з`яўляецца сапраўдным духоўным гімнам хрысціян Беларусі і выконваецца на розных рэлігійных мерапрыемствах.
24 чэрвеня 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/854/21924
Текущая дата: 28.12.2024