Белорусский портал в Казахстане

Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі" стартуе 6 красавіка



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Праграмай фестывалю прадугледжаны рэгіянальныя гала-канцэрты, у якіх прымуць удзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

На канцэртных пляцоўках у Мінску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Салігорску і Лідзе маладыя людзі прадставяць нумары па інструментальнаму, вакальна-харавому, фальклорна-этнаграфічнаму, харэаграфічнаму, тэатральнаму і іншых напрамках мастацкай творчасці. Лепшыя калектывы і выканаўцы ў маі выступяць на галоўным гала-канцэрце, які пройдзе ў Магілёве.

Фестываль "Арт-вакацыі" прызначаны дапамагаць фарміраванню пазітыўнага іміджу рабочых прафесій, павышаць цікавасць моладзі да прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

3 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/857/20342
Текущая дата: 15.11.2024