Белорусский портал в Казахстане

"Магілёўаўтадар" атрымае кітайскі крэдыт на $322 млн. для рэканструкцыі дарогі Бабруйск - Жлобін



Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 249 ад 2 красавіка 2013 года, афіцыйна апублікаванай 5 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мінфін Беларусі прадаставіць атрыманы ад Экспартна-імпартнага банка Кітая крэдыт на суму больш як $322 млн. РУП "Магілёўаўтадар" для рэалізацыі інвестпраекта па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-5/Е 271 Мінск - Гомель на ўчастку Бабруйск - Жлобін.

Размова ідзе аб ільготным пакупніцкім крэдыце, які прадстаўляецца для рэканструкцыі дарожнага ўчастка ў адпаведнасці з крэдытным пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 19 снежня 2012 года.

Міністэрства фінансаў заключыць дагавор аб парадку выкарыстання і пагашэння названага крэдыту з РУП "Магілёўаўтадар", Міністэрствам транспарту і камунікацый і ААТ "Белінвестбанк", якое вызначана банкам-агентам па абслугоўванню гэтых крэдытных сродкаў.

Ажыццяўляць разлікі па кітайскаму крэдыту Міністэрства фінансаў будзе за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на бягучы і наступныя фінансавыя гады на абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Міністэрству транспарту і камунікацый даручана забяспечыць рэалізацыю "Магілёўаўтадарам" інвестпраекта, а таксама ажыццяўляць кантроль за мэтавым выкарыстаннем прадпрыемствам крэдыту. Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту, атрыманага ў адпаведнасці з крэдытным пагадненнем, ускладзена на генеральнага дырэктара РУП "Магілёўаўтадар" і міністра транспарту і камунікацый.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указамі нумар 252 ад 18 красавіка 2006 год "Аб зацвярджэнні Палажэння аб знешніх дзяржаўных пазыках і знешніх пазыках, прыцягнутых пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь" і нумао 28 ад 21 студзеня 2011 года "Аб некаторых пытаннях рэканструкцыі аўтамабільных дарог М-4 Мінск - Магілёў і М-5/Е 271 Мінск - Гомель".

5 красавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/857/20421
Текущая дата: 15.11.2024