Белорусский портал в Казахстане

У Мінску стартавала экалагічная акцыя "Чыстае паветра"



У Мінску з 1 па 30 чэрвеня праходзіць экалагічная акцыя "Чыстае паветра", арганізаваная Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамляюць арганізатары, мэтай акцыі з`яўляецца зніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу ад аўтамабільнага транспарту і прыцягненне ўвагі вадзіцеляў і асоб, адказных за выпуск аўтатранспартных сродкаў на дарогі, да выканання патрабаванняў па ўтрыманні шкодных рэчываў у выхлапных газах. Асноўныя намаганні будуць скіраваны на кантроль выкідаў адпрацаваных газаў на дарогах і пры выпуску аўтатранспарту з тэрыторыяй аўтапрадпрыемстваў.

Згодна з графікам спецыялісты камітэта прыродных рэсурсаў і УДАІ будуць працаваць у складзе мабільных пастоў па праверцы аўтатранспартных сродкаў на таксічнасць і дымнасць на дарогах, у тым ліку ў выхадныя дні.

Вадзіцелі, якія эксплуатуюць аўтатранспартныя сродкі з перавышэннем устаноўленых нарматываў па выкідах, будуць прыцягнуты да адказнасці на падставе артыкула 15.50 КоАП. Гэты артыкул прадугледжвае накладанне штрафу на фізічную асобу да пяці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 50 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — да 200 базавых велічыняў.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/857/21470
Текущая дата: 29.12.2024