Белорусский портал в Казахстане

Пераможцаў конкурсу на лепшы сувенір свята "Александрыя збірае сяброў" вызначаць 10 мая



Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

У творчым спаборніцтве могуць прымаць удзел індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя і фізічныя асобы (рамеснікі, мастакі, майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці). У ліку асноўных патрабаванняў да работ - выкарыстанне купальскай сімволікі і эмблемы свята, арыгінальнасць, якасць, цана, тэхніка выканання, мастацка-стылявыя асаблівасці, магчымасць масавага вырабу.

Прыём і рэгістрацыя заявак ажыццяўляецца да 15 красавіка па некалькіх намінацыях, якія вызначаны ў залежнасці ад выкарыстанага аўтарам матэрыялу: саломка, дрэва, бяроста; шкло, метал; гліна, гіпс, кераміка; тканіна, скура, футра, пап`е-машэ; камень.

Ацэньваць сувеніры будзе спецыяльная камісія з прадстаўнікоў міністэрстваў культуры і гандлю, БелГПП, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтва, грамадскіх аб`яднанняў "Беларускі саюз дызайнераў", "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", "Беларускі саюз мастакоў", а таксама незалежных экспертаў.

Азнаёміцца з палажэннем аб конкурсе можна на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Традыцыйнае свята "Купалле" плануецца правесці 6-7 ліпеня бягучага года ў Александрыі (Шклоўскі раён).

13 сакавіка 2013, Магілёў
Вольга Ткачова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/862/19853
Текущая дата: 15.11.2024