Белорусский портал в Казахстане

Беларусь на працягу многіх гадоў служыць прыкладам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці, і ў гэтым немалая заслуга як органаў улады, так і ўсіх сілавых структур



Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на прыёме кіруючага складу Узброеных сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл.

"Адзінства народа і мір — гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. Толькі ва ўмовах згоды і паразумення магчымае працвітанне грамадства", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Ён адзначыў, што далёка не ўсе палітыкі сучасных звышдзяржаў засвоілі горкія ўрокі гісторыі. "Нарошчваецца ваенны патэнцыял Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін. Мільёны долараў выдзяляюцца на падтрымку апазіцыйных сіл, якія ставяць на мэце дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і змяніць канстытуцыйны лад", — сказаў афіцыйны лідар.

"На шчасце, беларусы добра памятаюць, да якіх трагічных наступстваў прыводзяць спробы розных "цывілізатараў" устанавіць сусветнае панаванне і навязаць народам чужую волю. З пагардай ставяцца да тых, хто здраджвае інтарэсам Айчыны, ганьбіць яе добрае імя і служыць нашым нядобразычліўцам", — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, у краіне надзейна забяспечваецца ваенная бяспека, пастаўлена магутная заслона любым праяўленням экстрэмізму і антыканстытуцыйных дзеянняў.

БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/865/19573
Текущая дата: 15.11.2024