Аб гэтым паведаміў дырэктар цэнтра Аляксандр Мрочак.
У Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па перасадцы сэрца дзіцяці
"Такая аперацыя выканана ў Беларусі ўпершыню. Вядома, яна мела пэўныя складанасці. Бо ў дзяўчынкі арганізм яшчэ расце і ёй трэба было падабраць адпаведнае сэрца", - сказаў Аляксандр Мрочак.
Ён удакладніў, што дзяўчынка пакутавала ад дылатацыйнай кардыяміяпатыі: "Гэта некіруемая прагрэсіўная сардэчная недастатковасць. Як правіла, захворванне мае спадчынны характар. У асноўным пацыентам з такім дыягназам паказана перасадка сэрца".
Аперацыя прадаўжалася больш як чатыры гадзіны. Яе правяла брыгада з дванаццаці супрацоўнікаў цэнтра пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі хірургіі сэрца РНПЦ "Кардыялогія" Юрыя Астроўскага. Сёння маленькая пацыентка пераведзена з рэанімацыйнай палаты і адчувае сябе добра.
Паводле слоў Аляксандра Мрочака, у базе даных цэнтра цяпер знаходзіцца прыкладна пяць дзяцей, якім у бліжэйшы час будзе выканана трансплантацыя сэрца.
У 2012 годзе ў Беларусі была праведзена 21 перасадка сэрца дарослым людзям. У лютым мінулага года ў РНПЦ "Кардыялогія" беларускія хірургі ўпершыню выканалі перасадку сэрца і ныркі адначасова. Сёння ў спецыялістаў на чарзе адзны з самых складаных на гэты момант трансплантацый - комплексу "сэрца-печань", а таксама "сэрца-лёгкія". Дарэчы, першую перасадку лёгкага ў рэспубліцы плануюць правесці ў другім паўгоддзі 2013 года.
Па колькасці трансплантацый органаў Беларусь займае першае месца сярод краін СНД. У 2012 годзе ў краіне было выканана 274 аперацыі па перасадцы органаў. Цяпер у краіне праводзіцца 29 трансплантацый на 1 млн. насельніцтва. Для параўнання: у Расіі - 9,1, ва Ўкраіне - 2,2.
14 лютага 2013, Мінск
Хрысціна Курловіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/867/19440
Текущая дата: 15.11.2024