Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе забяспечыць надзейнае процідзеянне ўзнікаючым выклікам і пагрозам пагранічнай бяспецы



Аб гэтым ён заявіў 1 лютага на нарадзе па зацвярджэнню рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы Беларусі ў 2013 годзе,

Як адзначыў Прэзідэнт, раней неаднаразова і ў розных фарматах разглядаліся пытанні забеспячэння пагранічнай бяспекі. "Прычынай для гэтага сталі як правядзенне антыбеларускай палітыкі санкцый з боку Захаду, правакацыі на граніцы, так і абвастрэнні праблем, звязаных з яе абаронай. Усё гэта патрабуе асаблівай увагі і сур`ёзнага аналізу існуючай сістэмы аховы нашых рубяжоў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Сітуацыя з апошнім парушэннем дзяржаўнай граніцы прывяла да неабходнасці прыняць строгія кадравыя рашэнні.

Таксама мною былі дадзены адпаведныя даручэнні па ўдасканаленню сістэмы забеспячэння аховы граніцы і паляпшэнню міжведамаснай узгодненансці ў гэтай сферы".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівае значэнне надавалася выпрацоўцы мер па павышэнню эфектыўнасці работы пагранведамства, і цяпер настаў час паглядзець, наколькі поўна і якасна выконваюцца гэтыя даручэнні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паколькі ахову дзяржаўнай граніцы забяспечваюць не толькі органы пагранічнай службы, але і большасць суб`ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, менавіта гэты склад кіраўнікоў запрошаны на нараду. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць аб тым, што зроблена і што яшчэ трэба ажыццявіць для надзейнага процідзеяння ўзнікаючым выклікам і пагрозам, як развіваюцца органы пагранслужбы і наколькі эфектыўна прымяняюцца іх сілы і сродкі. "Якія практычныя меры па ўзмацненню аховы дзяржаўнай граніцы (асабліва ў яе паветранай прасторы) прыняты іншымі дзяржаўнымі органамі? Якія яшчэ застаюцца праблемы і якія шляхі іх вырашэння?"- пацікавіўся беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае ад удзельнікаў нарады аб`ектыўнай ацэнкі адпрацаванага на працягу мінулага года механізма ўзаемадзеяння паміж усімі ўключанымі ў працэс аховы дзяржграніцы структурамі.

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаменціраваў некаторыя домыслы ў органах пагранслужбы. "Вы ведаеце, што значыць для мяне дзяржаўная граніца. Напэўна, былых ваенных наогул не бывае, і гэта датычыцца ў поўнай меры і мяне. Я - былы пагранічнік. І гэтым многае сказана. На гэтым базіруюцца мае асабістыя адносіны да пагранічнай службы і да ваенных людзей у зялёных фуражках, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму некаторыя размовы, якія, як мяне інфармуюць, ходзяць у пагранічным ведамстве, што быццам бы цяперашні кіраўнік пагранведамства не мае доступу да Прэзідэнта, - усё гэта поўная бязглуздзіца".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў старшыні Дзяржпагранкамітэта ёсць прамая сувязь з Прэзідэнтам у любы час сутак. "Ён гэта ведае, і я папрашу, вы давядзіце да некаторых сваіх афіцэраў. Для мяне палкоўнік Баечка (Аляксандр Баечка. - Заўвага БЕЛТА) - гэта такі ж афіцэр, як і ўсе папярэднія кіраўнікі пагранічнай службы. Усе, хто сядзіць за гэтым сталом, міністры і высокія службовыя асобы, маюць аднолькавую сувязь з Прэзідэнтам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Хачу, каб гэта пачулі ўсе пагранічнікі, якія ахоўваюць і абараняюць нашу краіну", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму ўсе гэтыя пустыя размовы павінны быць спынены, а пагранічнікі павінны займацца сваёй справай - хадзіць па апошнім метры нашай зямлі і з гонарам абараняць мір і спакой беларускага народа. Гэта наша штодзённая задача, і народ павінен быць упэўнены, што мы яе выканаем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

1 лютага 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/869/19223
Текущая дата: 15.11.2024