Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу з яе адкрыццём



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

ХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш падводзіць своеасаблівыя вынікі Года кнігі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за мінулыя 20 гадоў гэты форум стаў не толькі адной з яркіх падзей у культурным і духоўным жыцці краіны, але і набыў шырокую вядомасць у сусветнай кніжнай супольнасці. "Гэта юбілейная выстаўка-кірмаш падводзіць своеасаблівыя вынікі Года кнігі, вялікай і карпатлівай работы па папулярызацыі чытання, літаратуры, мастацкага слова", - гаворыцца ў віншаванні.

"Мы сардэчна вітаем ганаровага госця форуму – Расію, а таксама ўсіх замежных удзельнікаў, якія прадставяць экспазіцыі са сваіх краін. Перакананы, што наведвальнікі па заслугах ацэняць вашу выдавецкую прадукцыю", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў арганізатарам і ўдзельнікам выстаўкі плённай працы і поспехаў, а яе гасцям – цікавых і запамінальных сустрэч з цудоўным светам кнігі.

6 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/869/19268
Текущая дата: 15.11.2024