Дзяржаўная падтрымка на Br1 трлн дрэваапрацоўчай галіне Беларусі за апошнія 3 гады не прынесла належнага эфекту.
Аб гэтым заявіў 23 студзеня старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон на пасяджэнні калегіі, перадае БелТА.
На пасяджэнні разгледжаны вынікі праверкі эфектыўнасці выкарыстання мер дзяржаўнай падтрымкі, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, развіцця тавараправоднай сеткі прадпрыемствамі канцэрна "Беллеспаперапрам". Гэта праверка праводзілася сумесна з генеральнай пракуратурай, адзначыў Аляксандр Якабсон. На калегію было запрошана кіраўніцтва канцэрна на чале з яго новым кіраўніком Аляксандрам Пераслаўцавым. "Лічу, што новы кіраўнік канцэрна атрымае поўнае ўяўленне аб стане спраў у яго ведамстве, і гэта дапаможа яму ўбачыць негатыўныя тэндэнцыі ў дрэваапрацоўчай галіне, ён атрымае незалежную экспертную ацэнку", - сказаў старшыня КДК.
Ён нагадаў, што адным з асноўных напрамкаў развіцця эканомікі з`яўляецца мадэрнізацыя прамысловай вытворчасці, пры ажыццяўленні якой перавагу павінны атрымаць праекты, арыентаваныя на мясцовую сыравіну, на імпартазамяшчэнне. Таму дзяржава ўдзяляе такую пільную ўвагу дрэваапрацоўцы, якая выкарыстоўвае мясцовую сыравіну. Але як паказала праверка, укладзеныя ў мадэрнізацыю сродкі дзяржаўнай падтрымкі галіны ў аб`ёме большым за Br1 трлн. апошнія тры гады не далі належнага эфекту. Галіна не атрымала развіцця. Правалены інвестпраекты, фактычна замарожаны ўкладзеныя ў мадэрнізацыю грошы, у тым ліку валютныя ў аб`ёме большым за $0,5 млрд. Не зроблены належныя вывады. Меры па выпраўленню сітуацыі ў тым аб`ёме як гэта неабходна не прыняты, лічыць старшыня камітэта.
З году ў год канцэрнам не забяспечвалася выкананне прагнозных паказчыкаў, у тым ліку па аб`ёмах вытворчасці, рэнтабельнасці, знешняга гандлю. Нараўне з гэтым растуць складскія запасы гатовай прадукцыі. За 9 месяцаў 2012 года яны павялічыліся больш як у 2 разы да аналагічнага перыяду мінулага года і склалі амаль Br600 млрд. Гэта сведчыць аб зніжэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, падкрэсліў Аляксандр Якабсон. Ён таксама звярнуў увагу на іншыя негатыўныя факты. У прыватнасці, нездавальняючы фінансавы стан прадпрыемстваў. За 11 месяцаў 2012 года з 52 арганізацый канцэрна стратнымі былі 10. "А агульная сума чыстай страты склала Br155 млрд. і ў параўнанні з 2011-м - прыслухайцеся толькі - павялічылася ў 30 разоў", - падкрэсліў Аляксандр Якабсон.
Змяніць сітуацыю карэнным чынам можа толькі комплексная мадэрнізацыя. Яна і была пачата ў 2007 годзе. Да гэтага часу новыя вытворчасці павінны ўжо былі б працаваць і даваць аддачу. "Але сёння сітуацыя іншая - будаўнічыя пляцоўкі ператварыліся ў даўгабуд", - канстатаваў старшыня камітэта. Паводле яго слоў, увесь гэты час кіраўніцтва канцэрна было заклапочана абгрунтаваннем тэрмінаў пераносу завяршэння інвестпраектаў. Акрамя таго, да прадпрыемстваў даводзіліся быццам бы аб`ектыўныя паказчыкі, у тым ліку для некаторых прадпрыемстваў яны былі ніжэйшыя за 100 працэнтаў, а рэнтабельнасць са знакам "мінус". "Дзе такія цуды ячшэ можна ўбачыць", - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Якабсон.
Ён таксама выказаў прэтэнзіі і да мясцовых органаў улады, якія не аказалі належнага ўплыву на ход мадэрнізацыі прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам". Сваю лепту ў зрыў тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў унеслі і праектныя, будаўнічыя арганізацыі. На думку старшыні КДК, гэта пытанне сёння патрабуе дэталёвага разгляду, ад яго вырашэння ў многім залежыць выкананне даручэнняў. Пры наведванні кіраўніком дзяржавы ААТ "Віцебскдрэў" было абяцана завяршэнне работ да 1 сакавіка. Але сёння ідзе да зрыву гэты тэрмін, заўважыў Аляксандр Якабсон.
Для своечасовага завяршэння работ неабходна асвойваць больш за Br100 млрд. штомесяц, у той жа час у лістападзе-снежні 2012 года сярэднямесячнае выкананне не перасягнула Br9 млрд.
Старшыня КДК абазначыў і іншыя праблемы, якія выяўлены ў ходзе праверкі. Гэта слабая работа маркетынгавай службы канцэрна. Так, у аддзеле маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці канцэрна лічыцца ўсяго 6 чалавек, што вельмі мала для такой структуры. "Толькі з дапамогай Камітэта дзяржкантролю яны змаглі разабрацца, колькі гандлёвых дамоў мае прадпрыемства за мяжой і чым яны займаюцца", - сказаў ён.
Патрабуе комплекснага разгляду і пытанне збалансаванасці штатнай структуры канцэрна, паколькі ў многім гэта абумоўлівае існуючыя недахопы ў кіраванні галіной, лічыць Аляксандр Якабсон.
23 студзеня 2013
Белорусский Партизан

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/871/19101
Текущая дата: 15.11.2024