Тутэйшы Дом культуры нічым не адрозніваецца ад аналагічных устаноў Германіі, Францыі і гэтак далей — як звонку, так і ўнутры. Жылыя дамы на першы погляд — як іншыя ў Беларусі...
Але на самой справе яны вельмі адрозніваюцца ад тыповых, бо выраблены не з дрэва і цэглы, а з дранкі і... трыснягу. Больш за тое — прастаяць некалькі стагоддзяў дакладна, абяцаюць будаўнікі. Што цікава: будавалі нестандартнае жыллё, як і аб`екты сацыяльнага прызначэння, не прафесіянальныя будаўнікі, а валанцёры з краін Еўрасаюза і нашы.
Вось гэта вуліца!
Вясёлкавая вуліца — гэта цэлае "міні"-паселішча ля вёскі Стары Лепель у Лепельскім раёне.
— У 2001 годзе на гэтым месцы было, як той казаў, чыстае поле. Мы прапанавалі тады старшыні райвыканкама пабудаваць тут экалагічную вёску. Намі ўжо быў напрацаваны вопыт — у Мядзельскім раёне, на беразе возера Нарач будавалі вёску для перасяленцаў з "чарнобыльскай зоны"... І шукалі іншае месца для рэалізацыі новага праекта. Нам пад Лепелем прапанавалі тры пляцоўкі, — расказваюць кіраўнікі міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб`яднання "ЭкаДом". — Спадабалася адна з іх, бо побач славутае Лепельскае возера — самае вялікае ў раёне. Дамовіліся, што пачнём з будаўніцтва дзесяці дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў з Магілёўскай, Гомельскай абласцей. А мясцовая ўлада фінансуе ўсю неабходную інфраструктуру — маюцца на ўвазе інжынерныя камунікацыі. Рэалізуе гэты праект таксама грамадскае аб`яднанне "Дамы замест Чарнобыля".
Супрацоўніцтва з уладай раённага ўзроўню атрымалася. Сёння пабудавана ля Старога Лепеля 26 дамоў — камфортных, з мансардамі. Ёсць у паселішчы асфальтаваная дарога, ачышчальныя збудаванні. Плошча кожнага дома — 140 квадратных метраў. Пры іх будаўніцтве прымяняецца нетыповая для Беларусі тэхналогія — так вякамі будуюць немцы. Фасады дамоў уцяпляюцца плітамі з трыснягу. Сцены дома лёгка "дыхаюць" і не вылучаюць шкодных рэчываў, звязаных з цеплавой апрацоўкай.
Аналагічныя дамы ў Германіі стаяць па 300-400 гадоў, і іх лёгка ўтылізаваць.
Натхнілі... валанцёры
Фельчарска-акушэрскі пункт здадуць пад ключ сёлета. У гэтым будынку таксама будзе жыць медыцынскі работнік. ФАП — энергаэфектыўны будынак, на даху якога ўстановяць сонечныя батарэі. Для яго будаўніцтва таксама выкарыстоўваюцца экалагічна чыстыя матэрыялы: гліна, дранка, уцяпляльнік з трыснягу...
Цікава, дарэчы, што трыснёг купляюць і ў тутэйшых — па 6-7 тысяч рублёў за ахапак. І ад ахвотных зарабіць на ім адбою няма...
Клуб, або культурна-адукацыйны цэнтр — сапраўдная Мека для вяскоўцаў. Тут ёсць гульнявыя комплексы, працуюць розныя гурткі для дзяцей і дарослых. Сюды можна проста зайсці "на гарбату" і абмеркаваць навіны. Выкладчыкі — валанцёры, якія працуюць на ўмовах дагавора падраду, а яшчэ — спецыялісты з сістэмы адукацыі раёна: яны спецыяльна прыязджаюць на Вясёлкавую папрацаваць з дзецьмі.
У клубе разам з фондам "Узаемаразуменне" рэалізуецца праграма "Дыялог" — для наладжвання стасункаў паміж пажылымі і моладдзю. Проста, як у Еўропе.
Усяго на Вясёлкавай вуліцы жывуць 23 сям`і, у якіх выхоўваецца 76 дзяцей.
Зайшоў у адзін з дамоў. Дзверы адчыніла гаспадыня Ганна Паўлючкова. Расказала, што жыве тут ужо трэцюю зіму, а прыехала з Гомельскай вобласці. Пакуль не працуе, бо ў дэкрэтным водпуску.
— А адкуль даведаліся аб праекце?
— Аднавяскоўцамі нашымі была таксама маладая сям`я. Яны збіралі даведкі, каб перасяліцца пад Лепель, і нам расказалі пра такую магчымасць. А іх у сваю чаргу "натхнілі" валанцёры, якія прыязджалі ў нашу вёску.
— Колькі пакояў у доме?
— Спальня, зала, кухня, а на другім паверсе будуць яшчэ тры пакоі — іх трэба рабіць самім.
— А ці адрозніваецца гэты дом, напрыклад, ад ранейшага жылля?
— Так, вельмі. Гэты больш цёплы, для абагрэву "бярэ" менш паліва. Ваду падагравае электрычны бойлер...
Усе дарослыя жыхары Вясёлкавай забяспечаны работай па спецыяльнасці.
Ад 16-ці і да 80-ці
Дамы будучым жыхарам перадаюцца ў прыватную уласнасць бясплатна. Па ўмовах рэалізацыі праекта, у іх маюць права жыць тыя перасяленцы, у каго няма ўласнага жылля. Звычайна за год будуецца 2-3 такія дамы, бо грамадская арганізацыя невялікая.
На сёлета чарговая валанцёрская змена запланавана на жнівень. Зноў прыедуць валанцёры з Германіі, Італіі, Беларусі. Беларускі офіс аб`яднання знаходзіцца ў Мінску. Тыя ж немцы прыязджаюць на змену арганізавана, на аўтобусе (нашым трэба толькі дабрацца да райцэнтра, дзе іх сустрэнуць і адвязуць да месца працы валанцёрскага летніка). Іншаземцаў падштурхоўвае шчырае жаданне дапамагчы тым, хто пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Валанцёры могуць жыць у палатках або ў пабудаваных дамах. У кожным доме па пяць пакояў — месца хопіць!
Харчаванне для іх арганізуецца ў будынку базавай школы, недалёка ад "пасёлка" перасяленцаў. Дарэчы, школьнікам пашанцавала, бо перад прыездам валанцёраў на кухні зрабілі "еўрарамонт", замянілі абсталяванне. Кухараць падчас работы змены нямецкі і беларускі кухары.
Валанцёрская змена доўжыцца 21 дзень. Працуюць з 8 раніцы да 17 гадзін. Увечары праводзяць розныя мерапрыемствы, па выхадных — экскурсіі па Беларусі: Мінск, Хатынь, Віцебск, Нарач...
80 працэнтаў валанцёраў прыязджаюць з года ў год, бо ім вельмі ў нас падабаецца. Гэта людзі ва ўзросце ад 16 і да 80(!) гадоў, прадстаўнікі розных прафесій.
...Адказныя асобы з Міністэрства прыродных рэсурсаў, якія наведалі паселішча перасяленцаў у Старым Лепелі, прызналіся, што самы вялікі дэфіцыт у нашай краіне — не грошы, а цікавыя ініцыятывы. Былі б апошнія — знойдуцца і крыніцы для фінансавання.
Аляксандр Пукшанскі, Лепельскі раён
Звязда, 25 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/871/19128
Текущая дата: 15.11.2024