Аб гэтым 16 студзеня на адкрыцці лабараторыі INTES паведаміў дэкан факультэта камп`ютарнага праектавання БДУІР Сяргей Дзік.
Спецыялісты, якія вучацца ў вучэбна-даследчым цэнтры INTES, што адкрыўся на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, могуць працаваць у кампаніях, звязаных з распрацоўкай сістэм бяспекі, кіравання і дыспетчарызацыі, а таксама ў сілавых структурах, сістэмах аховы.
Адказваючы на пытанне аб засіллі на вуліцах гарадоў сродкаў відэакантролю, Дзік сказаў, што не бачыць ва ўстаноўцы ў грамадскіх месцах камер відэаназірання нічога кепскага. "Тут ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя моманты, але мне здаецца, што ў гэтым выпадку з пункту гледжання грамадскай бяспекі гэта было б карысна. Бо чалавек будзе сачыць за сваімі паводзінамі. А гэта дысцыплінуе і прымушае быць законапаслухмяным і прыстойным чалавекам", — заявіў ён.
У сваю чаргу загадчык кафедры радыёэлектронных сродкаў БДУІР Ігар Цыральчук дадаў, што дзякуючы відэаназіранню "любыя акты вандалізму будуць зведзены да мінімуму". Ён адзначыў, што ва ўсіх месцах, дзе вісяць камеры, ёсць таблічкі з папярэджаннем аб тым, што вядзецца відэаназіранне.
Абодва спецыялісты выказалі меркаванне, што асабістае жыццё заканчваецца за дзвярамі дома чалавека, астатнія месцы — вуліца, офіс, універсітэт, магазін — грамадскія, таму відэаназіранне нельга разглядаць як парушэнне асабістай прасторы.
БелаПАН, 17 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/874/18960
Текущая дата: 15.11.2024