У 2012 годзе вытворчасць піва ў Беларусі паменшылася на 9% і склала 42.655 млн. дэкалітраў, паведамілі БелаПАН у Беларускім дзяржаўным канцэрне харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам".
Паводле даных за студзень—снежань 2012 года, ААТ "Крыніца" зменшыла выпуск піва на 7,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года і вырабіла 13.933,8 млн. дэкалітраў, аб`ёмы вытворчасці ў ААТ "Брэсцкае піва" зменшыліся на 41,8% (да 2.133,7 млн. дэкалітраў), у ААТ "Піўзавод "Аліварыя" — на 10,8% (8270,3 млн. дэкалітраў), на прадпрыемствах кампаніі Heineken Belarus — на 10% (10.552,9 млн. дэкалітраў).
Тым не менш аб`ёмы вытворчасці ў 2012 годзе нарасціла ААТ "Лідскае піва", дзе выпусцілі на 7,2% больш піва (7.606 млн. дэкалітраў), чым у 2011 годзе.
Пры тым, што прадпрыемствы піўной галіны Беларусі скарацілі пастаўкі на ўнутраны рынак на 11,6% (да 36.021,5 млн дэкалітраў), экспарт у 2012 годзе вырас на 7,7% (да 6.633,5 млн. дэкалітраў).
Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/875/18875
Текущая дата: 15.11.2024