Наталя Ліпніцкая ўжо 10 гадоў жыве за межамі Беларусі і зладзіла для эўрапейцаў некалькі сотняў канцэртаў. Сёньня яна адна з самых вядомых у Эўропе гітарыстак.
Віртуозка, у жылах якой цячэ беларуская кроў, не разьвітваецца з гітараю зь дзяцінства: у 8-гадовым узросьце бацькі аддалі яе ў музычную школу. Пазьней, сьвядома палюбіўшы гітару, яна паглыбляла сваю музычную адукацыю ў музычнай вучэльні ды кансэрваторыі.
Невыпадкова месцам свайго сталага жыхарства Наталя Ліпніцкая абрала Парыж. Яна адзначае, што само асяродзьдзе гораду патрабуе і спрыяе быць арыгінальным і незвычайным чалавекам. Ня меншую вагу ў разьвіцьці творчага падыходу асобы грае тут, на думку былой жыхаркі Менску, мінуўшчына. «Гісторыя Парыжу натхняе на мастацтва, творчасьць ды інтэлектуальную актыўнасьць», — зазначыла гітарыстка ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
З канцэртамі Ліпніцкая наведала большасьць эўрапейскіх краінаў, але не забываецца на Бацькаўшчыну. Беларусь для музыкі — цёплы ўспамін і моцная крыніца натхненьня:
«Для мяне Радзіма — гэта мае бацькі, гэта мая культура, гэта мой мэнталітэт. Калі прыяжджаю ў Беларусь, то адчуваю „Ах!“, што нешта там ёсьць».
У хуткім часе беларуская гітарыстка плянуе скарыць і Японію, дзе пройдуць ейныя чарговыя гастролі.
Радыё Свабода, 13 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/875/18893
Текущая дата: 15.11.2024