Белорусский портал в Казахстане

Полацкія пагранічнікі перакрылі некалькі каналаў нелегальнай міграцыі



За мінулы тыдзень полацкія пагранічнікі двойчы прадухілі дзейнасць міжнародных каналаў нелегальнай міграцыі.

Як паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебка, вечарам 8 студзеня пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ў кафэ "Маёнтак", што размешчаны на 101-м км аўтадарогі Віцебск — Полацак — мяжа Літвы, блізу вёскі Баранава Полацкага раёна, затрымалі двух расіян. Разам з грамадзянінам Ірака яны арганізавалі незаконны ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Беларусі без уязных віз і дакументаў, якія сведчаць асобу, шасці грамадзян В`етнама, аднаго грамадзяніна Ірака і аднаго — Афганістана. Нелегальных мігрантаў перавозілі ў аўтамабілях "КІА" і "ВАЗ-2107".

У дачыненні да затрыманых ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачата справа на падставе ч. 2 арт. 371-1 КК. Расіяне затрыманы, месцазнаходжанне грамадзяніна Ірака ўстанаўліваецца.

Вечарам 12 студзеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці на беларуска-латвійскай мяжы пагранічны нарад выявіў "Жыгулі", якія накіроўваліся ў бок мяжы. Пры спробе праверыць дакументы чацвярым невядомым удалося сесці ў аўтамашыну і з`ехаць, двое кінуліся ўцякаць у лясны масіў.

У выніку пераследу сумесна з экіпажам ДАІ Верхнядзвінскага РАУС у Верхнядзвінску аўтамабіль "Жыгулі" быў затрыманы. У машыне было трое грамадзян Беларусі і адзін — Афганістана.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/875/18937
Текущая дата: 15.11.2024