Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі распаўсюдзіў 4-га студзеня паведамленне пра тое, што на інфармацыйныя рэсурсы нацыянальных мабільных аператараў "МТС" і "Велком" зафіксавана хакерская атака ў выглядзе ананімных SMS-рассылак на тэлефоны абанентаў.
Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ, у прыватнасці, прыкладна тысяча абанентаў мабільнай сувязі ў краіне атрымалі паведамленні пра тое, што, нібыта з 8 студзеня 2013 года курс долара ЗША будзе складаць 14.340 беларускіх рублёў, курс еўра — 18.116 беларускіх рублёў. У якасці першакрыніцы інфармацыі шляхам падмены адраса рэальнага адпраўніка ўказаны тэлефон, які належыць Нацыянальнаму банку Беларусі.
"Папярэдне ўстаноўлена, што рассылкі ажыццяўляліся праз сервер, які знаходзіцца на тэрыторыі Індыі, — адзначаецца ў паведамленні ЦІГС КДБ. — Аб прыналежнасці злачынцаў да замежнай дзяржавы сведчыць іх некампетэнтнасць, паколькі ў паведамленнях указаны сумы ў нацыянальнай валюце, якія ў Беларусі не знаходзяцца ў абарачэнні (18 тыс. 116 беларускіх рублёў)".
Упраўленнем бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій КДБ праводзіцца разбор, устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да правакацыйных дзеянняў, заявілі ў Камітэце дзяржбяспекі.
Нагадаем, 4 студзеня ў "Фейсбуку" быў выкладзены фотаздымак СМС, нібыта адпраўленага з гарадскога тэлефоннага нумара кол-цэнтра Нацбанка. З яго вынікае, што кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова падпісала дакумент, адрасаваны абласным упраўленням Нацбанка і "Беларусбанку", згодна з якім 8 студзеня курс долара ўстанаўліваецца на ўзроўні 14.340 рублёў, еўра — 18.116.
У Нацбанку катэгарычна абверглі чуткі аб рэзкім росце курсаў долара і еўра 8 студзеня, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках. "Гэтая інфармацыя — абсалютная бязглуздзіца і правакацыя", — заявіў прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка.
"Гэта было б смешна, калі б не было так неразумна, — заявіў прэс-сакратар Нацбанка. — Гэта відавочная і поўная бязглуздзіца. Ніхто не адмяняў устаноўленых правілаў курсаўтварэння. Зразумела, чаму такая інфармацыя ўкінута напярэдадні свята. Для такога курсу неабходна шматразовае перавышэнне попыту над прапановай. А якія прычыны для павышанага попыту? З-за чаго гэта можа адбыцца?"
Цімашэнка нагадаў, што год таму аналагічная інфармацыя распаўсюджвалася пасля закрытай нарады ў кіраўніка Нацбанка. "Нібыта была нарада, прынята сакрэтнае рашэнне аб павышэнні курсу да 15 тысяч рублёў. Але гэтага не адбылося, і адбыцца не магло", — падкрэсліў прэс-сакратар.
На 5 студзеня курс долара ўстаноўлены Нацбанкам на ўзроўні 8.630, што на 60 рублёў больш за курс, устаноўлены на 4 студзеня.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/877/18790
Текущая дата: 15.11.2024