Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 28 снежня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 28 снежня 2012 года.

На 28 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.550 беларускіх рублёў
Еўра — 11.320 (паўтарэнне гадавога максімуму)
Расійскі рубель — 280,50
Украінская грыўна — 1.063,43

Кошык валют — 3.005,49 (абсалютны максімум года)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,12%), еўра — на 60 (0,53%), расійскага рубля — на 1,50 (0,54%), грыўны — знізіўся на 3,74 рубля (0,35%). Курс кошыка валют вырас на 11,85 рубля (0,40%) у параўнанні з папярэднім днём і на 139,66 рубля (4,87%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,324, "долар/расійскі рубель" — 30,4812, "долар/грыўна" — 8,04.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 28 снежня долар купляюць па 8.450—8.585 і прадаюць па 8.620—8.750 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 5 рублёў (да 8.553), продажу — на 6 (да 8.642).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.550—8.580 пры куплі, 8.620—8.650 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/880/18619
Текущая дата: 15.11.2024