21 снежня ў Віцебскай дыяцэзіі адкрыўся традыцыйны фестываль «Дні хрысціянскай культуры 2012». Як і кожны год, гэтае святкаванне надыходу ўрачыстасці Божага Нараджэння распачалося выставай дзіцячай творчасці ў буйнейшым у Віцебскім рэгіёне музеі.
Больш за 200 дзяцей з гурткоў Гарадскога цэнтра дзіцячай творчасці і нядзельных школ, а таксама настаўнікі і бацькі, сабраліся ў Віцебскім абласным мастацкім музеі на вернісаж «Калядная завея». Святая Сям’я, анёлы, пастушкі, тры каралі, выявы шматлікіх касцёлаў і лялькі ў нацыянальных строях, зробленыя дзіцячымі рукамі з любоўю і верай, упрыгожылі вялікую залу музея.
Павіншаваць маленькіх творцаў ад імя біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна прыйшлі пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Аляксей Асон і дырэктар віцебскага аддзялення дабрачыннай місіі «Карытас» Віталь Кульпекша. Ксёндз Аляксей Асон распавёў прысутным пра традыцыю Касцёла святкаваць Божае Нараджэнне, пра гэтае свята любові, веры і надзеі, а «Карытас» падрыхтаваў для маладых талентаў салодкія падарункі і дыпломы.
У імпрэзе прынялі ўдзел прадстаўнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, дырэктар Краязнаўчага музея Глеб Савіцкі, дырэктар ГЦДТ Наталля Бальшакова, дырэктар Абласнога мастацкага музея Вольга Акуневіч. Цудоўнай музыкай свята ўпрыгожыў гурт скрыпачоў Віцебскага музычнага каледжа.
«Дні хрысціянскай культуры» працягваюцца…
Людміла Ярмолава
Віцебская дыяцэзія
Catholic.by, 24 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/882/18538
Текущая дата: 15.11.2024