Агульная сума канфіскаванага — больш чым 206 мільёнаў рублёў, кошт асобных бутэлек — больш чым 3 мільёны.
Супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС Мінска канфіскавалі на мінулым тыдні буйную партыю дарагой алкагольнай прадукцыі замежнай вытворчасці без акцызных марак.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, нелегальнае спіртное было знойдзена ў адным з гаражоў па вуліцы Ціміразева ў сталіцы. Увогуле праваахоўнікі налічылі 60 найменняў рознай алкагольнай прадукцыі: віскі, джын, тэкіла, ром, лікёр, шэйк, каньяк. На ўсіх бутэльках адсутнічалі акцызныя маркі Беларусі.
Устаноўлена, што гараж знаходзіўся ў карыстанні 43-гадовага жыхара Мінска. Аператыўнікам АБЭЗ цяпер трэба высветліць, якім чынам спіртное трапіла ў гараж і для каго яно прызначалася.
Алкагольная прадукцыя канфіскавана, матэрыялы перададзены ў інспекцыю па падатках і зборах. Праверка па гэтым факце працягваецца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/882/18555
Текущая дата: 15.11.2024