У алімпіядзе, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу, узялі ўдзел 63 школьнікі з 12 краін: Беларусі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны і Эстоніі. Ва ўдзельнікаў была магчымасць праявіць сябе ў пяці намінацыях. У беларускую зборную ўваходзілі 8 чалавек.
Акрамя адзінаццацікласніцы Ліцэя БДУ дыпломы ў Санкт-Пецярбургу заваявалі яшчэ дзве прадстаўніцы нашай краіны: у намінацыі "Мова ў літаратуры" перамагла вучаніца гімназіі №1 імя Ф.Скарыны г. Мінска Святлана Алейнікава, а дыплом ІІІ ступені ў гэтай намінацыі заваявала вучаніца Нясвіжскай гімназіі Ірына Жарко. Абсалютным жа пераможцам алімпіяды стала Валерыя Маісеева з Украіны.
Акрамя конкурсных выпрабаванняў, удзельнікаў алімпіяды чакала і вялікая культурная праграма. Школьнікі наведалі горад Пушкін, Аляксандраўскі палац, Музей-Ліцэй, Этнаграфічны музей і Эрмітаж, прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па Санкт-Пецярбургу, паглядзелі спектакль "Жаніцьба" па М. Гогалю ў Александрынскім тэатры.
Надзея Нікалаева
Звязда, 15 снежня 2012