Белорусский портал в Казахстане

Standard & Poor`s пацвердзіла рэйтынг Мінска са "стабільным" прагнозам



Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг эмітэнта "В-" горада Мінска. Прагноз па рэйтынгу — "стабільны".

Як гаворыцца ў паведамленні агенцтва, рэйтынг Мінска адлюстроўвае меркаванне экспертаў Standard & Poor`s аб вельмі абмежаванай прадказальнасці і гнуткасці бюджэту, значных патрэб у развіцці інфраструктуры і высокіх умоўных абавязацельствах горада. Фактарамі, якія пазітыўна ўплываюць на крэдытаздольнасць, з`яўляецца нізкая даўгавая нагрузка, вельмі высокія бягучыя паказчыкі выканання бюджэту і статус Мінска як найбуйнейшага адміністрацыйнага, фінансавага і камерцыйнага цэнтра Беларусі.

Рэйтынг Мінска абмежаваны ўзроўнем суверэннага рэйтынгу Беларусі "B-".

Рэйтынг Мінска можа быць павышаны ў найбліжэйшыя 12 месяцаў у выпадку павышэння суверэнных рэйтынгаў Беларусі і пры ўмове захавання высокіх паказчыкаў выканання бюджэту і значных рэшткаў на рахунках горада ў адпаведнасці з базавым сцэнарыем S&P.

Нагадаем, у ліпені 2012 года Standard&Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/884/18420
Текущая дата: 16.11.2024