Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка прызначыў стыпендыі прэзідэнта 94 таленавітым маладым вучоным



Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў распараджэнне "Аб прызначэнні стыпендый прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год", паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Штомесячныя стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2,5 млн. рублёў прызначаны 94 таленавітым маладым вучоным, у тым ліку чатыром дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 64 кандыдатам навук да 35 гадоў, 26 вучоным без ступені да 30 гадоў.

У ліку лаўрэатаў 42 прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных і хімічных навук, 36 — біялагічных, медыцынскіх і аграрных навук, 16 — гуманітарных навук.

У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія атрымалі вынікі, што маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне. Многія прадстаўнікі тэхнічных, прыродазнаўчых і аграрных навук маюць патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі, гатункі раслін.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/884/18425
Текущая дата: 16.11.2024