Напярэдадні 95-годдзя з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай бяспекі ў Мінску прайшло ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай памяці супрацоўнікаў КДБ, што загінулі пры выкананні баявых заданняў і службовага абавязку.
Скульптурная кампазіцыя ўстаноўлена на тэрыторыі Інстытута нацыянальнай бяспекі. І гэта невыпадкова: ад часу пачатку працы папярэдніка інстытута — Вышэйшай школы КДБ СССР — у Мінску з 1961 года яе скончылі дзясяткі тысяч афіцэраў, многія з якіх і сёння нясуць службу і ў нашай краіне, і ва ўсіх астатніх рэспубліках СНД.
Сярод найбольш вядомых выпускнікоў — Сакратар Савета бяспекі Расіійскай Федэрацыі Мікалай Патрушаў, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргей Іваноў.
Таму на цырымонію адкрыцця ў Мінск прыехалі прадстаўнікі спецслужбаў некаторых краін СНД і іх ветэранскіх арганізацый.
Дырэктар ФСБ Расійскай Федэрацыі генерал арміі Аляксандр Бортнікаў, выступаючы там, адзначыў паважлівае стаўленне ў Беларусі да памяці загінулых чэкістаў. Сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў у сваім выступленні падкрэсліў: адкрыццё помніка — гэта не проста мерапрыемства да якойсьці даты, а частка дзяржаўнай палітыкі. І сёння вельмі важна берагчы памяць аб палеглых супрацоўніках органаў бяспекі ў мэтах выхавання новага пакалення. Ветэран КДБ Іван Леапольдавіч Лысакоўскі, які аддаў службе ў КДБ больш чым паўвека, усхвалявана дзякаваў за ўвагу да памяці тых, хто самааддана служыў і пры неабходнасці ахвяраваў сабой без развагі — дзеля бяспекі Радзімы.
Устаноўленая ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі скульптурная кампазіцыя адліта з бронзы. Сродкі на яе ўзвядзенне былі ахвяраваны супрацоўнікамі КДБ Беларусі, ветэранскімі арганізацыямі Дзяржпагранкамітэта, афіцэрамі службаў бяспекі Казахстана, Арменіі і Азербайджана.
Памятнік разведчыкам і контрразведчыкам, што загінулі, — гэта апошняя праца вядомага беларускага скульптара, ветэрана вайны ў Афганістане Уладзіміра Жбанава, якую той не паспеў закончыць, пайшоўшы з жыцця. Але яго справу давёў да канца вучань майстра — Яраслаў Філіповіч.
Звязда, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/884/18439
Текущая дата: 16.11.2024