Белорусский портал в Казахстане

Алег Сільвановіч: У 2012 годзе кінастудыя "Беларусьфільм" атрымала 60 узнагарод



У 2012 годзе нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" працавала амаль над 150 праектамі, паведаміў 18 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску гендырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.

Акрамя таго, сёлета прадстаўнікі "Беларусьфільма" ўзялі ўдзел у больш як 30 міжнародных кінафестывалях і атрымалі 60 узнагарод, адзначыў Сільвановіч.

Ён назваў 2012 год знакавым для нацыянальнай кінастудыі, бо паводле новага заканадаўства яна перастала быць манапалістам у сферы кінавытворчасці і ператварылася ў аднаго з удзельнікаў конкурсу на фінансаванне кінапраектаў з боку Міністэрства культуры. Больш за тое, падкрэсліў гендырэктар "Беларусьфільма", сёлета кінастудыя перайшла на лічбавыя тэхналогіі вытворчасці фільмаў і развіталася з цэлулоіднай плёнкай.

"У той жа час у кінастудыі ёсць шэраг праблем, якія не даюць ёй выйсці на тыя вытворчыя магутнасці, якія дазволяць гаварыць пра высокую эфектыўнасць гаспадарання", — рэзюмаваў Сільвановіч.

БелаПАН, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/884/18444
Текущая дата: 16.11.2024